Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2023

У рамках святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для навучэнцаў 7-11 класаў адбылася дыялогавая пляцоўка, на якой ішла размова аб дзяржаве, яе законах, правах і абавязках грамадзяніна.

Кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Кулеш Н.М. пазнаёміў прысутных з гісторыяй Асноўнага Закона краіны, расказала падлеткам, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з'яўляецца галоўнай крыніцай права і валодае вышэйшай юрыдычнай сілай. Яна рэгулюе палітычны працэс у грамадстве, служыць прававой асновай палітычнай сістэмы, вызначае адносіны дзяржавы з грамадзянамі.

Асаблівым гэты дзень стаў для навучэнцаў, якім споўнілася 14 гадоў: яны атрымалі падарункавыя выданні ад Прэзідэнта "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".