Майстар-клас па маляванні

10.03.2023

Сёння ў Шчорсаўскай сярэдняй школе адбыўся майстар-клас для аматараў жывапісу. Усе ахвотныя прынялі ўдзел у творчым мерапрыемстве, адчулі сябе сапраўднымі мастакамі і творцамі.

Пад чулым кіраўніцтвам педагога Навагрудскага цэнтра творчасці рабяты стваралі свае творы. А для работы дзеці выкарыстоўвалі акварэль і крышачку стараннасці. Дзеці стварылі свае шэдэўры, у якіх адбілася імкненне да самавыяўлення з дапамогай яркіх, сонечных фарбаў.

Занятак быў настолькі цікавым і займальным, што кожны, хто прыняў у ім удзел, атрымаў вялікае задавальненне ад працы з фарбамі ў камандзе вопытнага педагога!