Міжнародны жаночы дзень

07.03.2023

Разам з вясной да нас прыходзіць самае цудоўнае свята - Міжнародны жаночы Дзень.

Напярэдадні свята ва ўстанове прайшоў Дзень школьнага самакіравання. Гэтае мерапрыемства з'яўляецца своеасаблівым падарункам для настаўнікаў да 8 Сакавіка, а для вучняў - гэта шанц паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка. Старшакласнікі рыхтаваліся вельмі сур'ёзна і з усёй адказнасцю ў гэты дзень праводзілі ўрокі, сачылі за парадкам у школе.

У завяршэнне дня прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны мамам, бабулям, дзяўчынкам і настаўнікам. Гучалі словы віншаванняў, песні, танцы, вершы, падрыхтаваныя вучнямі школы.

Усе ў гэты дзень імкнуліся падарыць сваю радасць і дабрыню тым, хто напаўняе жыццё сваёй цеплынёй і прыгажосцю.