Тыдзень нулявога траўматызму

06.03.2023

У перыяд з 6 па 12 сакавіка 2023 года ва ўстанове пройдзе Тыдзень нулявога траўматызму.

Тыдзень нулявога траўматызму праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў траўматызму ў арганізацыі шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устараненню.

Прынцыпамі правядзення Тыдня нулявога траўматызму з’яўляюцца:

- прыярытэт жыцця работніка і яго здароўе;

- адказнасць кіраўнікоў і кожнага работніка за бяспеку і выкананне патрабаванняў па ахове працы;

- уцягванне работнікаў у забеспячэнне бяспечных умоў і аховы працы;

- навучанне і інфармаванне работнікаў па пытаннях аховы працы.

 

План мерапрыемстваў Тыдня нулявога траўматызму

з 06.03.2023 па 12.03.2023

п/п

Назва мерапрыемстваў

Тэрмін выканання

Адказныя выканаўцы

1.

Размяшчэнне інфармацыі аб правядзенні “Тыдня нулявога траўматызму” і падтрымцы канцэпцыі Vision Zero на сайце і інфармацыйных стэндах

06.03.2023

Пачабут Н.В., адказны за АП, Каляда В.І., адказны за напаўняльнасць сайта

2.

Трансліраванне відэаролікаў, відэафільмаў па тэматыцы тыдня, відэапрэзентацый па ахове працы і інш.

06.03.2023-12.03.2023

Пачабут Н.В., адказны за АП

3.

Правядзенне рэйдаў адпаведнасці працоўных месцаў, абсталявання, інвентара патрабаванням норм і правіл аховы працы і прыняцце мер па ўстараненню парушэнняў

06.03.2023-12.03.2023

Курко Л.А., загадчык гаспадаркі, Каляда В.А., грамадскі інспектар па АП, Каляда В.І., старшыня прафсаюза, Пачабут Н.В., адказны за АП

4.

Кансультаванне працуючых па пытаннях аховы працы, пажарнай бяспекі, у тым ліку аб іх правах і абавязках, станаў умоў і аховы працы на працоўных месцах, існуючай рызыцы пашкоджання здароўя і сродках калектыўнай і індывідуальнай абароны, кампенсацыях па ўмовах працы і іншых пытаннях, звязаных з забеспячэннем аховы працы

06.03.2023-12.03.2023

Палазок І.М., дырэктар, Курко Л.А., загадчык гаспадаркі, Каляда В.А., грамадскі інспектар па АП, Каляда В.І., старшыня прафсаюза, Пачабут Н.В., адказны за АП

5.

Кантроль за выкарыстаннем членамі працоўнага калектыву сродкаў індывідуальнай абароны, спецадзення, спецабутку, мыйных сродкаў, дэзсродкаў, сродкаў абароны органаў дыхання

06.03.2023-12.03.2023

Курко Л.А., загадчык гаспадаркі, Каляда В.А., грамадскі інспектар па АП

6.

Абласны Дзень аховы працы з адзінай

павесткай: Выкананне кіраўнікамі і работнікамі абавязкаў па

ахове працы - аснова бяспечнай працы.

 

09.03.2023

Палазок І.М., дырэктар, Курко Л.А., загадчык гаспадаркі, Каляда В.А., грамадскі інспектар па АП, Каляда В.І., старшыня прафсаюза, Пачабут Н.В., адказны за АП

7.

Праверка наяўнасці, камплектацыі медыцынскіх аптэчак агульнага прызначэння. Кантроль за тэрмінам прыдатнасці медыцынскіх прэпаратаў

07.03.2023

Каляда В.А., грамадскі інспектар па АП

8.

Пяціхвілінкі па прапагандзе аховы працы

06.03.2023-12.03.2023

Палазок І.М., дырэктар, Курко Л.А., загадчык гаспадаркі, Каляда В.І., старшыня прафсаюза, Пачабут Н.В., адказны за АП

9.

Правядзенне нарады па выніках правядзення Тыдня нулявога траўматызму з удзелам усіх зацікаўленых з аналізам эфектыўнасці мерапрыемства “Тыдзень нулявога траўматызму”

12.03.2023

Палазок І.М., дырэктар