Віншуем з новай перамогай!

04.03.2023

Падведзены вынікі раённага этапу Рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі, які праводзіца з мэтай фарміравання ў дзяцей і моладзі каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры малой радзімы сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.

Сёлета на раённы этап было прадстаўлена 20 конкурсных работ з 15 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Сярод канкурсантаў была і наша вучаніца – дзесяцікласніца Кацярына Раманюк. Яе відэаэкскурсія “Шчорсы: гісторыя ў асобах” у намінацыі “Роднымі пуцявінамі” (сярод удзельнікаў 15 гадоў і больш) заняла 1 месца і будзе ўдзельнічаць у абласным этапе конкурсу.

Віншуем Кацярыну і жадаем новых перамог!