1 сакавіка - Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй

01.03.2023

Сёння ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй і незаконнаму абароту наркотыкаў.

У фае быў аформлены стэнд з антынаркатычнай прапагандай, трансліраваліся відэаролікі прафілактычнай накіраванасці, у старэйшых класах прайшлі класныя гадзіны «Мы супраць наркотыкаў».