Дзелавы стыль адзення

Дзелавы стыль адзення – гэта строгі вытрыманы стыль адзення, прызначаны для наведвання вучнямі навучальных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Камплект адзення дзелавога стылю павінен быць шматфункцыянальным, гігіенічным, зручным і адпавядаць сучасным напрамкам моды.

Прыкметамі дзелавога стылю ў адзенні хлопчыкаў (юнакоў) з'яўляюцца:

касцюм; цёмныя ці светлыя аднатонныя штаны; светлая ці цёмная, але аднатонная кашуля; пінжак, камізэлька, гальштук. У цёплую пару года дапускаецца адсутнасць пінжака.

НЕ могуць быць элементамі дзелавога стылю адзення хлопчыкаў (юнакоў):

клубныя ці яркія каляровыя пінжакі; джынсы; шорты; спартыўныя штаны; футболкі; кашулі з закатанымі рукавамі; красоўкі і кеды.

 

Прыкметамі дзелавога стылю ў адзенні дзяўчынак (дзяўчат) з'яўляюцца:

гарнітур са спадніцай ці штанамі; цёмная або светлая аднатонная спадніца; аднатонная блуза, камізэлька, пінжак. Абутак таксама павінен адпавядаць дзелавому стылю адзення.

НЕ могуць быць элементамі дзелавога стылю адзення дзяўчынак (дзяўчат):

туфлі на высокім абцасе; вельмі кароткія ці занадта доўгія (максі) сукенкі; рознакаляровыя, стракатыя кофтачкі з выразамі і іншымі дэкаратыўнымі элементамі, джынсы, штаны з упрыгожваннямі, нізкай таліяй. З дзелавым стылем у адзенні дзяўчынак не сумяшчаюцца буйныя яркія ўпрыгожванні, якія кідаюцца ў вочы, празмеру яркі і кантрасны макіяж ці манікюр.