Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне адукацыі Навагрудскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Шчорсаўская сярэдняя школа"
Экскурсія ў г.Ліда
Відэасалон да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнэсам
У шосты школьны дзень для навучэнцаў 4 і 5 класаў прайшла спартландыя "Мы шануем сыноў Айчыны ў мундзірах".
28 студзеня адбылася грунтоўная размова аб дасягненнях сучаснай беларускай навукі, выдатных вучоных нашай краіны. На інфауроку "Неверагодна, але факт", які суправаджаўся прэзентацыяй "Дасягненні беларускай навукі", вучні змаглі атрымаць не толькі цікавую інфармацыю, але і абмеркаваць займальныя факты аб навуковых адкрыццях нашых вучоных у розных галінах навукі і тэхнікі.
Зіма для птушак - самая цяжкая пара. Каб дапамагчы зімуючым птушкам, неабходна перыядычна падкормліваць іх на працягу зімы.
У рамках шостага школьнага дня навучэнцы шчорсаўскай школы прынялі актыўны ўдзел працоўным дэсанце "Умелыя рукі не ведаюць скукі" па вырабе кармушак для птушак.
Мэтай працоўнага дэсанта з'яўляецца прыцягненне навучэнцаў да актыўнасці па ахове навакольнага асяроддзя і беражлівым адносінам да жывой прыроды. Рэгулярная штодзённая зімовая падкормка птушак можа выратаваць даволі шмат птушыных жыццяў.
Навучэнцы школы заклікаюць усіх далучыцца да вырабу кармушак для птушак.
12 кастрычніка ў шосты школьны дзень у Шчорсаўскай сярэдняй школе прайшоў «Дзень здароўя» — дзень, вольны ад вучобы, прысвечаны актыўнаму і здаровага ладу жыцця.
У вясёлых спаборніцтвах у рамках спартыўнага свята «У здаровым целе здаровы дух» прымалі ўдзел хлопцы і дзяўчаты з трэцяга па дзевяты клас.
Вучні пачатковай школы плавалі, гулялі ў тэніс, міні-футбол.
Сярод навучэнцаў 6-9-ых класаў прайшлі спаборніцтвы па баскетболе і футболе.
Для хлопцаў прайшоў "Конкурс асілкаў".
Дзень здароўя падарыў усім зарад бадзёрасці, добры настрой і пакінуў яркія ўражанні!