Умовы прыёму ў 1 клас

Прыём дакументаў

Паважаныя бацькі будучых першакласнікаў!

Прыём дакументаў у першы клас дзяржаўнай установы адукацыі «Шчорсаўская сярэдняя школа" ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі ад 09 лістапада 2021 г. № 243);

Палажэннем аб парадку арганізацыі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.11.2006 № 1493;

Пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2020 года №02-01-19/3069 /дс/ "Аб арганізацыі прыёма ў 1 клас устаноў агульнай сярэдняй адукацыі".

У першы клас залічваюцца:

  • дзеці, якім на 1 верасня бягучага года споўнілася 6 і больш гадоў;
  • па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у 1 клас дзіцяці, якому 6 гадоў споўніцца ў перыяд з 01.09.2021 па 30.09.2022

Прыём дакументаў у 1 клас праводзіцца з 12 чэрвеня 2022 г. па 15 жніўня 2022 г.

ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ, ЯКІЯ ПАСТАЯННА ПРАЖЫВАЮЦЬ

(ЗАРЭГІСТРАВАНЫХ) У МІКРАРАЁНЕ

Прыём дакументаў у першы клас ад законных прадстаўнікоў дзяцей, якія пастаянна пражываюць (зарэгістраваныя) на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 2018/02/15 № 111 за дзяржаўнай установай адукацыі "Шчорсаўская  сярэдняя школа», праводзіцца ў кабінеце № 12 (II паверх) па наступным графіку:

Дзень нядзелі

Час прыёму заяў

Месца прыёма

Адказныя за прыём

Панядзелак

08.00 - 13.00

 

2-гі паверх

кабінет 12

з 12.06 па 26.06.2022 – Булойчык Валерый Уладзіміравіч, Клімко Валянціна Мікалаеўна,  

з 27.06 па 10.07.2022 – Антончык Мікалай Аркадзьевіч 

з 11.07 па 24.07.2022 – Палазок І.М.

з 11.07 па 24.07.2022 – Рамановіч Анжэліка Іванаўна

з 03.08. па 07.08.2022– Каляда Вольга Іванаўна

з 03.08 па 15.08.2022 – Булойчык Валерый Уладзіміравіч, Гладкая Галіна Уладзіміраўна

Аўторак

15.00 - 20.00

2-гі паверх

кабінет 12

Серада

08.00 - 13.00

2-гі паверх

кабінет 12

Чацвер

15.00 - 20.00

2-гі паверх

кабінет 12

Пятніца

08.00 - 13.00

2-гі паверх

кабінет 12

Кожная 1-я субота месяца

09.00 - 12.00

2-гі паверх

кабінет 12

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 31-9-51, 31-9-52 

 

Пералік дакументаў, неабходных для прадастаўлення ў прыёмную камісію

Для зарэгістраваных на тэрыторыі мікрараёна

  • заяву на імя дырэктара аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці (запаўняецца пры падачы дакументаў);
  • пасведчанне аб нараджэнні;
  • пашпарт аднаго з бацькоў;
  • медыцынская даведка з заключэннем медыцынскай камісіі аб функцыянальнай сталасці дзіцяці;
  • заключэнне ЦКРНіР аб праграме навучання (пры яго наяўнасці).
свернуть

Для тых, хто пастаянна не пражывае (не зарэгістраваны) у мікрараёне і прэтэндуе на вольныя месцы

Дзеці, якія пастаянна не пражываюць (не зарэгістраваныя) на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за дзяржаўнай установай адукацыі "Шчорсаўская сярэдняя школа», могуць прэтэндаваць на вольныя месцы пры ўмове іх наяўнасці.

У такім выпадку законныя прадстаўнікі павінны падаць ЗАЯВУ з 12 чэрвеня па 15 жніўня ў рамках асабістага прыёму дырэктара панядзелак, пятніца з 08.00 да 13.00 (1 паверх, кабінет дырэктара)

Разгляд заяў і прыём ДАКУМЕНТАЎ ад законных прадстаўнікоў, дзеці якіх прэтэндуюць на вольныя месцы, арганізоўваецца ў перыяд з 16 па 28 жніўня ў парадку чарговасці падачы заяў.

свернуть